Адрас: 223411, г. Узда, вул. Каммуністычная 4

Тэл. святара: +375 29 701 51 91

Шлях касцёла праз гісторыю

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа быў пабудаваны ў 1794 г. і працаваў да 1930 г. Да 1941 г. быў перапынак у дзейнасці, пасля да 1946 года праводзіліся Імшы. Затым у касцёле зрабілі кінатэатр, а пасля будынак стаў РДК.

Толькі 19 лістапада 1993 года вернікі выбралі першы касцельны камітэт, і 28 сакавіка 1994 года быў зарэгістраваны Устаў нашай парафіі. 6 красавіка 1994 года было выдадзена пасведчанне аб рэгістрацыі Устава Рымска-каталічнай парафіі за нумарам №271.

Паздней Кухарчык Іларыя Аляксандраўна (першы старшыня касцёльнага камітэту) ў сне бачыла анёлаў і чула голас. Гэты голас яна ўспрыняла як знак Божы аб аднаўленні Касцёла на Узденскай зямлі.

У 1996 г. быў выбраны другі старшыня касцёльнага камітэту Кедрык Івонна Чэславаўна. Актам ад 27 мая 1997 года было прынята рашэнне аб выдзяленні зямельнага участку (0,3496 га зямлі) для пабудовы прыхадскога дома.