за 10-15 хвілін да Імшы. Для гэтага дастаткова падысці ва сакрыстыю да ксяндза і папрасіць аб малітве. Там жа можна скласці ахвяраванне.
Інтэнцыя Імшы можа быць за памерлых (аднаго альбо некалькі асоб). Таксама можна маліцца за жывых (аб здароўі, Божай апецы, вырашэнні цяжкіх жыццевых сітуацый, добрай здачы экзаменаў, добрай аперацыі ў шпіталі і г.д.). Добрая справа – запісаць Імшу за родных у іх важныя даты (Дзень нараджэння, гадавіна Шлюбу, Хрышчэння). На пачатку навучальнага году варта ахвяраваць Імшу аб добрай сумленнай навуцы для сваіх дзяцей.
Варта быць на Імшы, якую мы запісалі. Добра, калі можам на гэтай Імшы прыняць Святую Камунію. Трэба запрасіць родных і блізкіх, бо часам шлях чалавека да Бога распачынаецца ад такога як бы насільнага прыходу ў касцёл. Імша – вельмі моцная малітва. Прыходзячы ў касцёл, мы аддаем сябе добраму Богу – і Ён нас перамяняе.
За Імшу не абавязкова плаціць. Аднак варта памятаць, што ні дзяржава, ні Ватыкан не плацяць ксяндзу зарплату і не аплочваюць будовы, рамонты і іншыя справы Касцёла. Ксёндз жыве і арганізуе жыццё парафіі выключна за ахвяраванні людзей. Таму запісваючы Імшу, варта даць годнае ахвяраванне (адпаведна з вашымі магчымасцямі).
Калі ласка, указвайце Вашу інфармацыю верна, бо ксёндз патэлефануе Вам загадзя, каб пацвердзіць запіску.