Як паспавядацца

Многія людзі задаюцца пытаннямі аб тым, як спавядацца, што казаць сьвятару, калі можна прыходзіць на споведзь і як да яе падрыхтавацца. На самай справе гэта не так ужо складана. 

Магчымасць споведзі ў нашым ксцёле існуе кожны день, перад Святой Імшой.

Што такое споведзь?

Варата ўсвядоміць сабе што сутнасцю споведзі з'яляецца - пакаяньне ў грахах. Што гэта спатканее з Хростом. Такім чынам, не трэба ісці на споведзь «для галачкі». Гэта сакрамэнт, у якім Бог праз пасрэдніцтва святара прабачае грахі, учыненыя намі пасля хросту. Грэх — гэта слова, думка, ўчынак або занядбанне, якімі мы парушаем божыя запаведзі і аддаляем сябе ад Бога. З дапамогай шчырай споведзі мы вяртаемся да Бога пасля таго, як учынілі грэх і заблукалі. 

Навошта спавядацца?

У споведзі Бог прабачае нам грахі, ачышчае і лечыць нашу душу. Калі на душы ёсць грахі, мы аддзеленыя ад Бога вялізнай сцяной.

Як падрыхтавацца да споведзі? Як Спавядацца? Што казаць?

Добрая споведзь складаецца с простых элементаў, з пяці пунктаў:

1. Рахунак сумлення. Успомніць усе свае грахі ад апошняй споведзі.

2. Жаль за грахі. Сорам за учыненыя грахі. Значыць разумець, што грэх прыносіць зло мне, шкодзіць мне, абражае Бога і другога чалавека.

3. Цвёрдае пастанаўленне выправіцца. Азначае прыняцце рашэння аб тым, што пасля споведзі я буду працаваць над сабой, каб гэтыя грахі (па магчымасці) не паўтараліся.

4. Шчырая споведзь. Вызнаць усе грахі які помнію не утойваючы нічога. Кажу ўсё, як ёсць, не стараюся нічога скрыць.

5. Выкананне прызначанай пакуты. Часцей за ўсё - прачытаць малітву, таксама направіць шкоды, прычыненыя маімі грахамі. Варта шчыра выканаць і не адкладваць на далёкі час, але зрабіць адразу. Бо гэта частка сакрамэнту споведзі і маёй працы над сабой. 

Што казаць?

Вырашыце перад тым, як спавядацца, што казаць і ў якой паслядоўнасці. Калі вашыя перажыванні вельмі моцныя, а думкі блыдаюцца, можаце нават запісаць на паперы свае думкі. Гэта зусім не сорамна! Гэта, дарэчы, зэканоміць час і вам, і святару і тым, хто хоча паспавядацца пасля вас. Не трэба спрабаваць сябе апраўдаць. Кажаце ўсё так, як было! Не варта доўга апісваць, што і пры якіх абставінах зрабілі. Скралі - так і скажыце, а не тлумачыць, што узялі на працы (у сусуда) рэч якая не патрэбная, бо так усе робяць.

Адчуванне сораму, альбо страху перад споведдзю гэта нармальна. Адвагі! Не спрабуйце пра нешта змаўчаць. Свядомае утойванне граху робіць дарэмны ваш труд - спаведь не важная. Паверце, святары чулі ўсякае. Здзівіць ці шакаваць вы наўрад можаце. 

Рахунак сумлення (прыкладны спіс пытанняў, якія дапамогуць лепш падрыхтавацца да вызнання сваіх слабасцяў). 

Уступныя пытанні:

I. “He май іншых багоў, апроч Мяне”

Адносна веры

Адносна надзеі

Адносна любові

II. “He ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна”

III. “Памятай дзень святы святкаваць”

IV. “Шануй бацьку свайго і маці сваю”

Пытанні да дзяцей

Пытанні да бацькоў

V. “He забівай”

VI і IX. “He чужалож”, “He пажадай жонкі бліжняга твайго”

Пытанні да моладзі

Пытанні да сужэнцаў

VII і X. “He крадзі”, “He пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму”

VIII. “He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго”

Запаведзь любові: 

“Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім”

“Любі бліжняга твайго, як самога сябе”


Цярпення вам і поспехаў!