Сакрамэнт сужэнства (шлюб)
Змест старонкі:
Уступ
У Сакрамэнце сужэнства мужчына і жанчына заключаюць саюз для супольнага жыцця перад абліччам Бога і атрымліваюць Божую ласку для належнага выканання гэтага абавязку.
Сакрамэнт прымаецца на ўсё жыццё. Сужэнства не можа быць разарвана аніякай чалавечай уладай і па ніякай прычыне, апрача смерці. Гэта значыць, што шлюб нельга адмяніць: у Касцёле не існуе разводаў. Вас не абвянчаюць, калі адзін з маладых знаходзіцца ў дзейсным шлюбе альбо адзін з вас у разводзе, але быў абвянчаны ў папярэднім шлюбе (каталіцкая царква не прызнае разводаў, гэта робіцца ў самых выключных выпадках).
Ці можа святар адмовіць ва ўдзяленні Сакрамэнту сужэнства?
Так, можа. Перашкодамі для прыняцця Сакрамэнта сужэнства ў каталіцкім Касцёле з’яўляюцца некаторыя спецыфічныя характарыстыкі асобы, якая хоча шлюбавацца, а таксама пэўныя абставіны, якія не дазваляюць заключыць сужэнскі саюз. Напрыклад:
псіхічныя хваробы;
шлюб немагчымы паміж сваякамі;
таксама атрымаць Сакрамэнт сужэнства немагчыма пад прымусам (калі асобу змушаюць сілай або ўтрымліваюць у няволі).
Ці можна браць шлюб праваслаўным у каталіцкай царкве?
Калі адзін з маладых праваслаўны, то перашкод для шлюбу няма. Нават калі вы не хочаце пераходзіць у каталіцкую веру, а жадаеце застацца ў сваёй. Галоўнае, што трэба ўлічваць у гэтым выпадку - гэта тое, што вы павінны паабяцаць хрысціць сваіх дзяцей у каталіцкім кастёле. Калі ж адзін з вас мусульманін ці іудзей, то ўсё значна складаней з-за рознасці культур. Паведаміць аб сваім намеры сужанства неабходна як мага раней.
Што патрэбна для атрымання Сакрамэнту (католіку/праваслаўнаму/пратэстанту)?
Для атрымання Сакрамэнту сужэнства ў Касцёле патрэбна:
прайсці спецыяльную перадшлюбную падрыхтоўку (дакладную інфармацыю атрымаеце ад святара);
прынесці пасведчанне аб хросце (для ўсіх хрысціянскіх канфесій), пасведчанні аб прыняцці першай Святой Камуніі і сакрамэнце канфірмацыі (для католікаў), а таксама пашпарты;
сведкі сакрамэнту сужэнства мужчына і жанчына. Сведкам можа быць любая асоба, старэйшая за 18 гадоў.
Іншых патрабаванняў няма.
Да каго звяртацца, каб атрымаць Сакрамэнт сужэнства ў Касцёле?
Калі вы вырашылі ўзяць шлюб, звярніцеся да ксяндза-пробашча не пазней, чым за тры месяцы да планаванай даты. Атрымаць шлюб могуць як і маладыя нарачоныя (тыя, хто только стварае сям’ю), так і тыя пары, што доўгі час жывуць у грамадзянскім саюзе (маецца на ўвазе аформленным у ЗАГСе) і не адважваліся прыйсці да алтара Пана раней.
Калі можно заключыць сужанскі саюз?
Вянчацца ў каталіцкай царкве можна ў любы час, выключаючы пасты.