Сакрамэнту хросту — адзін з найпершых і найважнейшых сакрамэнтаў, прымаючы які чалавек пазбаўляецца ад заганы першароднага граху. Праз хрост людзі далучаюцца да супольнасці люду божага — Касцёла. Толькі пасля прыняцця хросту можна прыймаць іншыя сакрамэнты. Хрост — толькі пачатак, які патрабуе далейшага развіцця і жыцця паводле прынятай веры. Выхаванне і жыццё ў веры Касцёла — абавязак бацькоў, хросных і самаго ахрышчанага.
«Калі хто не народзіцца з вады і Духа, не можа ўвайсці ў Божае Валадарства» (Ян 3, 5).
Касцёл заўсёды разумеў такім чынам, што дзяцей нельга пазбаўляць хросту, паколькі іх хрысцяць у веры таго самага Касцёла, якую абвяшчаюць бацькі, хросныя ды іншыя прысутныя. Католікі імкнуцца ад першых тыдняў жыцця даць сваім дзецям найбольшы і найважнейшы дар – Хрышчэнне. Маленькіх дзетак закутваюць у пялюшкі, каб абараніць ад холаду і хваробаў. І хрысцяць – каб абараніць ад духоўных небяспек.
Выбраць імя. Пажадана, каб яно было імем святога або святой. Так ахрышчаны будзе мець свайго заступніка перад Богам і прыклад да наследавання.
Звярнуцца да святара (можна патэлефанаваць) і паведаміць аб намеры пахрысціць дзіця і абмяркуйце ўсе пытанні, звязаныя з Хрышчэннем. Ксёндз дапаможа вам падрыхтавацца да гэтай важнай падзеі і вызначыць дату. Найлепей, калі хрост адбываецца падчас нядзельнай святой Імшы з удзелам мноства вернікаў. Але пры пэўных абставінах дзіця можна пахрысціць і ў буднія дні. Не адкладвайце Хрышчэнне на доўга. Па касцёльных канонах хрысціць пажадана ў першыя тыдні жыцця.
Прайсці спецыльную падрыхтоўку перад хростам (для бацькоў і бацькоў-хросных).
Свечка
Асобнае белае адзенне (напрыклад, кашуля) або белая салфетка.
Можна.
Хросныя бацькі павінны мець не менш 16 гадоў і адчуваць адказнасць за даручанае заданне.
Хросныя бацькі дапамагаюць бацькам у выхаванні дзіцяці ў веры і паводле хрысціянскай маралі.
Хроснымі не могуць быць няверуючыя людзі.
Пажадана, каб хаця б адзін з хросных быў практыкуючым католікам (гэта значыць ходзіць у касцёл кожную нядзелю, спавядаецца і прымае Святую Камунію).
Хросных выбіраем не дзеля падарункаў, а каб яны на працягу жыцця маліліся за вашае дзіця.