Просім аб дапамозе ў рамонце!
Паважаныя вернікі!
Рэлігійная абшчына “Рымска-каталіцкі прыход Узнясення Святога Крыжа ў г. Узда” плануе ў 2025 годзе правесці рамонт унутранага памяшкання касцёла:
- штукатурка, грунтоўка, пакраска сцен памяшкання
- штукатурка, пакраска столі
- аздабленне адкосаў вокнаў
- элементы дэкаратыўнага аздаблення вокнаў і дзвярэй
Звяртаемся з просьбай да ўсіх:
Грашовыя сродкі (ахвяры) на выкананне рамонту можна скдасці наступным чынам:
- наяўныя грошы перадаць нашым прыхаджанам: Ждановіч Тамары Іванаўне, Шымановіч Ірыне Ігнатаўне
- ахвяраваць праз АРІП (мабільны банкінг, інтэрнэт-банкінг):
↓ дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні
↓ рэлігійныя аб’яднанні
↓ прыход Святога Крыжа ў г. Узда
↓ узносы на ўмацаванне МТБ
↓ увядзіце свае імя і суму і аплаціце
Дзякуем ўсім, хто не застаецца абыякавым да патрэбы нашай святыні!
Касцельны камітэт